У Парыжы адкрываецца Беларускі тыдзень. У праграме - спектаклі, выставы і памятныя вечары. У штаб-кватэры ЮНЕСКА пройдзе спектакль, прысвечаны 250-годдзю з дня нараджэння кампазітара Міхаіла Клеафаса Агінскага.
Да таго ж у французскай сталіцы адзначаць Купалле – адно з самых старажытных беларускіх свят. Завершыцца Беларускі тыдзень 1 ліпеня спектаклем з удзелам французскіх студэнтаў, якія вывучалі акцёрскае майстэрства ў Беларусі.