Будаўніцтва шматфункцыянальнага цэнтра "Мінск-Мір" павінна стаць узорам супрацоўніцтва славянскага свету. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з саўладальнікам міжнароднай камерцыйнай кампаніі "Браты Карыч" Багалюбам Карычам.
Праект "Мінск-Мір" абяцае стаць гістарычным, таму ні ў якім разе нельга застопарыць яго рэалізацыю, адзначыў Прэзідэнт.