У Беларусі настроены на развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Афганістанам. Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком Прэзідэнта Афганістана па супрацоўніцтве з краінамі СНД Махамадам Шакерам Каргарам.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што нядаўна адбылася яго тэлефонная размова з Прэзідэнтам Афганістана. Гэта краіна мае патрэбу сёння ў пэўнай эканамічнай, ваенна-палітычнай падтрымцы ў сілу тых працэсаў, якія там адбываюцца, - адзначыў беларускі лідар. Беларускі бок разлічвае, што сустрэча са спецпрадстаўніком Прэзідэнта Афганістана стане зыходным пунктам супрацоўніцтва па шэрагу пытанняў.