22 чэрвеня ў Беларусі - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

22 чэрвеня ў Беларусі - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Роўна 74 гады таму пачалася самая кровапралітная вайна ХХ стагоддзя. Яна забрала больш як 27 мільёнаў жыццяў. Найсвяцейшы Патрыярх Кірыл узначаліў службу ў Свята-Уваскрасенскім саборы Брэста. Ва ўсеагульнай малітве ўдзел прынялі каля 7 тысяч вернікаў. Патрыярх адслужыў літыю, а затым прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме. 

Таксама ў Брэсцкай крэпасці прайшла самая маштабная ў гісторыі Беларусі рэканструкцыя першых дзён вайны. На імправізаванае поле бою ля Кобрынскага ўмацавання выйшлі больш за 500 удзельнікаў ваенна-гістарычных клубаў з краін СНД, Заходняй Еўропы і нават Японіі. Памяць загінуўшых ушанавалі і ў Мінску. Па традыцыі а 4-й гадзіне раніцы першымі гэта зрабілі пагранічнікі. Кветкі і вянкі ляглі да падножжа абеліска на плошчы Перамогі. Менавіта пагранічнікі ўступілі ў бой з фашысцкімі войскамі першымі і не адступілі ні на крок, – адзначыў намеснік старшыні дзяржаўнага пагранічнага камітэта Уладзімір Майсеенка.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动