Для Кітая і Беларусі важнай задачай з'яўляецца рэалізацыя дамоўленасцей на вышэйшым узроўні. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Цуй Цымін.
На яго думку, цяпер адносіны паміж краінамі знаходзяцца на этапе свайго найлепшага развіцця. Кітайскі дыпламат акцэнтаваў увагу на тым, што дзяржаўны візіт Сташыні КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь у маі гэтага года мае асаблівае значэнне для кітайска-беларускага стратэгічнага партнёрства і стане новай эпохай у развіцці беларуска-кітайскіх сувязей.