Беларусь і Гвінея будуць пашыраць узаемадзеянне ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і шэрагу іншых сфер. Гэта вынік перамоў кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзіміра Макея з міністрам міжнароднага супрацоўніцтва Гвінеі Кутубам Мустафой Сана.
Уладзімір Макей адзначыў, што падчас перамоў пацвердзілася ўзаемнае імкненне да ўмацавання двухбаковых сувязяў.