У Мінску прайшлі пасяджэнні трох падгруп па Украіне. Усе яны працавалі канструктыўна, ёсць прагрэс, - заявіла спецыяльны прадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне Хайдзі Тальявіні. Так, практычна вырашана пытанне па адводзе ўзбраення калібрам менш за 100 мм у зоне канфлікту.
З прадстаўнікамі кантактнай групы сустрэўся міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Ён пацвердзіў гатоўнасць беларускага боку ствараць усе неабходныя ўмовы для эфектыўнай работы.