Мінск зноў стаў пляцоўкай па вырашэнні ўкраінскага крызісу. У беларускай сталіцы прайшла сустрэча рабочых падгруп і прадстаўнікоў трохбаковай кантактнай групы. Галоўная тэма перамоў - спыненне абстрэлаў і зняцце эканамічнай блакады Данбаса.
Нагадаем, першыя вынікі працы кантактная група падвяла ў Мінску 22-га мая. Удзельнікі абмеркавалі аднаўленне банкаўскай сістэмы Данбаса, інфраструктуры і прадпрыемстваў рэгіёну, а таксама механізм абмену палоннымі.