Эквадор зацікаўлены ў сучасных беларускіх тэхналогіях. Аб гэтым заявіла міністр - каардынатар вытворчасці, занятасці і канкурэнтаздольнасці Наталі Селі Суарэс на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Эквадоры Ігарам Палуянам. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі стан гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін, перспектывы вытворчай кааперацыі, а таксама магчымасці будаўніцтва ў Эквадоры сучасных прамысловых прадпрыемстваў пры тэхнічным садзейнічанні беларускіх калег.