Маштабны музычны праект пройдзе ў тры першыя суботы чэрвеня. Фестываль разгорнецца на плошчы Свабоды, каля сталічнай ратушы. Ён збярэ гасцей з Вялікабрытаніі, Даніі, Швецыі, Польшчы, Германіі, Францыі і Беларусі. Мерапрыемства пройдзе ў Мінску ўжо трэці раз. Як правіла, яно збірае 2-2,5 тыс. гледачоў.