Дзелавыя колы дзвюх краін абмяркуюць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Пакістанскія кампаніі ўжо выказалі зацікаўленасць у закупках беларускай сельскагаспадарчай, дарожнай і прамысловай тэхнікі, а таксама стварэнні сумесных зборачных вытворчасцей. Бізнес-форум пройдзе ў рамках візіту Прэзідэнта Беларусі ў Пакістан.