Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы ў чэрвені плануе наведаць з афіцыйным візітам Беларусь. Аб гэтым паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці. Паводле слоў дыпламата, Беларусь і Індыя маюць неабходны патэнцыял, каб значна нарасціць эканамічнае супрацоўніцтва. У якасці прыкладу ўзаемавыгаднага партнёрства ён прывёў камерцыйны праект з удзелам індыйскай кампаніі па рэканструкцыі Гродзенскай ЦЭЦ-2, якая ўведзена ў строй летам 2013 года. Акрамя таго, Беларусь з'яўляецца адным з самых важных пастаўшчыкоў у Індыю калійных угнаення.