Беларуска-расійскія кансультацыі паміж Міністэрствамі замежных спраў па пытаннях узаемадзеяння з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва адбыліся ў Мінску. Падчас мерапрыемства разгледжаны пытанні стану і перспектыў развіцця ШАС, падключэнне Беларусі да супрацоўніцтва з Арганізацыяй у сферы бяспекі, эканамічнай і культурна-гуманітарнай сферах. Вызначаны асноўныя стратэгічныя падыходы, шляхі і напрамкі развіцця ўзаемадзеяння па лініі ШАС.