У Мінску адбылося трэцяе пасяджэнне Клуба сяброў Казахстана. Члены клуба абмяняліся думкамі аб праведзеных мерапрыемствах, прысвечаных 20-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін, а таксама намецілі план работы да канца бягучага года, акцэнтаваўшы ўвагу на неабходнасць актывізацыі культурнага супрацоўніцтва. Пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў павіншаваў беларусаў з паспяхова завершаным электаральным перыядам і адзначыў, што выбары прайшлі ў адпаведнасці з нормамі нацыянальнага заканадаўства і агульнадэмакратычнымі нормамі.