Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у Дзясятых адкрытых маладзёжных Дэльфійскіх гульнях краін СНД. Яны пройдуць пад дэвізам "На славу Вялікай Перамогі" з 1 па 6 мая ў расійскім горадзе Арол. Удзельнікі ва ўзросце ад 10 да 25 гадоў будуць змагацца ў 13 намінацыях: фартэпіяна, скрыпка, народныя інструменты, эстрадныя спевы, фатаграфія, дызайн адзення, сучасны танец і іншых. Беларусы штогод вяртаюцца з Дэльфійскіх гульняў з узнагародамі. На паспяховыя вынікі разлічваюць і сёлета.