Беларусь прапануе ЮНІДА распрацаваць міжрэгіянальны праект па падтрымцы фарміравання партнёрстваў і схем узаемадзеяння паміж краінамі з сярэднім узроўнем даходаў, скіраваных на садзейнічанне іх інавацыйнаму развіццю.
Такая прапанова разглядаецца на міжнароднай канферэнцыі "Устойлівае прамысловае развіццё ў краінах з сярэднім узроўнем даходу Еўропы і Цэнтральнай Азіі: інавацыі і тэхналогіі", якая праходзіць ў Мінску.