На гэтым акцэнтаваў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі Валерыем Шанцавым, паведамляе БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сярод суб'ектаў Расіі адным з важнейшых партнёраў для Беларусі з'яўляецца Ніжагародская вобласць, паколькі ў Беларусі, які і ў Ніжагародскай вобласці, высока развіта аўтамабілебудаванне, выпускаюцца камфартабельныя аўтобусы і надзейная тэхніка для гарадской камунальнай гаспадаркі. Дынамічна развіваецца сельская гаспадарка", - сказаў беларускі лідар. У сваю чаргу губернатар Ніжагародскай вобласці сказаў што супрацоўніцтва з Беларуссю з'яўляецца адным з ключавых напрамкаў міжнароднай знешнеэканамічнай дзейнасці рэгіёнаў.