Беларусь будзе пастаўляць на Кубу сельскагаспадарчую і аўтамабільную тэхніку ў абмен на лекавыя сродкі. Гаворка ідзе аб прадукцыі "Мінскага аўтамабільнага завода" і "Мінскага трактарнага завода". Лекавыя сродкі ў гатовых формах закупляюцца для прадпрыемства "Белфармацыя". Пастаўку будуць ажыццяўляць без атрымання спецыяльнага дазволу на вядзенне фармацэўтычнай дзейнасці.