Сапраўдным падарункам да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў верасні ў Шчучыне, стане адкрыццё палаца Друцкіх-Любецкіх. Двайнік французскага Малога Трыанон чакаў маштабную рэканструкцыю больш за 15 гадоў. У пачатку XX стагоддзя палац быў візітнай карткай Шчучына. Ні рэвалюцыі, ні войны княжацкую рэзідэнцыю не разбурылі. У савецкі час у двухпавярховым будынку размяшчаўся Дом афіцэраў авіяцыйнай дывізіі, у апошнія ж гады ён пуставаў. Цяпер над аднаўленнем унікальнага будынка працуюць рэстаўратары. У палацы размесцяцца цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, раённы гістарычны музей і канферэнц-зала для дзелавых і культурных сустрэч.