Спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Пакістанскай акадэміі навук плануюць стварыць сумесны фонд фінансавання распрацовак. Па словах выканаўчага дырэктара Камітэту вышэйшай адукацыі Пакістана Мансура Акбара Кунда, таксама будуць арганізоўваны сумесныя праекты, абмен спецыялістамі і навучанне ў аспірантуры. Акрамя таго, Пакістан гатовы даць фінансаванне ў галіне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Пры гэтым ён падкрэсліў, што найбольшую цікавасць для Пакістана уяўляе аграрны сектар, а таксама развіццё даследаванняў у галіне біялогіі.