23 кастрычніка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў выбяруць старшыняў пастаянных камісій і іх персанальны склад. Усяго будзе 14 камісій.
Нагадаем, што напярэдадні быў абраны старшыня Палаты прадстаўнікоў - Уладзімір Андрэйчанка. Па яго словах, абноўлены дэпутацкі корпус прыўнясе ў работу парламента новыя ідэі. Гаворачы аб міжнароднай дзейнасці, старшыня адзначыў, што трэба шукаць у гэтай сферы новыя прарыўныя напрамкі, якія адпавядаюць інтарэсам беларускага народа.