Ратыфікацыя дамовы аб зоне свабоднага гандлю краін СНД можа быць завершана да канца гэтага года, і ў пачатку 2013-ага дамова ўступіць у сілу. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта СНД Уладзімір Гаркун. Падпісанне дакумента - вельмі важны крок, які закліканы садзейнічаць умацаванню канкурэнтаздольнасці і паспяховай інтэграцыі эканомік дзяржаў - удзельніц СНД у міжнародную гандлёвую сістэму, падкрэсліў Уладзімір Гаркун.