Парламенцкая група, створаная ў Бундэстагу, дапаможа ўзаемадзеянню Беларусі і Германіі. Пра гэта напярэдадні ішла размова падчас сустрэчы старшыні верхняй палаты беларускага парламента Міхаіла Мясніковіча з паслом Германіі ў Беларусі Вольфрамам Маасам. Акрамя ўзаемных палітычных і эканамічных пытанняў, партнёры ўзгаднілі і сумесную працу ў міжнародных арганізацыях.