Мінэнерга Беларусі вызначае варыянты рэалізацыі праектаў у Венесуэле, - паведамляе БЕЛТА. Цяпер плённа вядзецца супрацоўніцтва з гэтай краінай па кантрактах у сферы газіфікацыі населеных пунктаў, навучання венесуэльскіх спецыялістаў, праектавання газавых сетак. Паспяхова рэалізавана пастаўка абсталявання для пераводу мясцовых аўтамабіляў на выкарыстанне звадкаванага газу.