Для гэтага аб’яднаюць некалькі унікальных помнікаў. Так, на паўночным усходзе ад мясцовага Слаўгарада размяшчаецца ўнікальны курганны некропаль. Па словах спецыялістаў, не менш цікавы з археалагічнай пункту гледжання і сам Слаўгарад. Пры раскопках тут выявілі шкляныя бранзалеты, арабскія манеты і іншыя прадметы матэрыяльнай культуры. Да нашых дзён захаваліся рэшткі абарончых валаў і равы. У маршрут таксама плануецца ўключыць іншыя аб’екты культурнай і гістарычнай спадчыны Слаўгарадчыны, помнікі прыроды, у тым ліку і мясцовую святыню Блакітную крыніцу.