Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць практычнай рэалізацыі дасягнутых у Мінску дамоўленасцей па выніках перамоў "нармандскай чацвёркі", а таксама кантактнай групы па Украіне. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу НТБ. Па словах беларускага лідара, былі прыняты правільныя рашэнні. Таксама Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь выказала свае прапановы па гэтым пытанні, “і расіяне, і ўкраінцы, і "заходнікі" аб гэтым ужо ведаюць”.