Прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Сума Чакрабарці ўпершыню наведае Беларусь. Кіраўнік банка сустрэнецца з беларускім кіраўніцтвам. Акрамя таго, ён плануе наведаць швейцарска-беларускі завод па вытворчасці электратранспарту "Штадлер Мінск" у Фаніпалі Мінскай вобласці. Банк прымае ўдзел у фінансаванні гэтага праекта. Гэта найбуйнейшы інвестар у Беларусі. Банк ажыццяўляе фінансаванне 66 праектаў на агульную суму амаль за 1,5 млрд еўра.