Па выніках пасяджэння міжурадавай камісіі Беларусі і Францыі падпісаны шэраг пагадненняў, у тым ліку, у сферы турызму. Абодва бакі гавораць аб вялікім патэнцыяле ў тавараабароце, які перавышае цяперашнія 600 мільёнаў долараў мінімум удвая. Галоўныя накірункі - энергетыка, сельская гаспадарка, транспарт і фармацэўтыка, – адзначылі намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына і начальнік службы двухбаковых адносін і знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемстваў генеральнай дырэкцыі казначэйства Міністэрства фінансаў Францыі Сандрын Гадэн.