Адзін з найбагацейшых людзей у свеце паводле версіі "Форбс" гатовы інвесціраваць у Беларусь. Пра гэта мільярдэр з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Халаф аль-Хабтур заявіў у Мінску на сустрэчы з беларускім прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам. Гаворка ідзе аб праектах у будаўніцтве і гасцінічным бізнесе. Агульны партфель інвестыцый - некалькі мільёнаў долараў. Бізнесмен адзначыў, што ў Беларусі вельмы спрыяльны інвестыцыйны клімат.