Кантактная група па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне атрымала дакумент, распрацаваны лідарамі краін - удзельніц "нармандскага фармату", на разгляд і візіраванне, паведаміла РІА Навіны крыніца, блізкая да ходу перагавораў.
Лідары "нармандскай чацвёркі" ў Мінску вядуць перагаворы аб украінскім урэгуляванні ўжо больш як 13 гадзін. Лідары Расіі, Украіны, Германіі і Францыі пачалі сустрэчу напярэдадні ў вузкім складзе. Праз дзве гадзіны яны выйшлі для фатаграфавання, а потым прадоўжылі перагаворы ў пашыраным складзе. Яшчэ праз некаторы час кіраўнікі дзяржаў вярнуліся да кантактаў у вузкім складзе.