Прыярытэты супрацоўніцтва ў культурнай сферы паміж Беларуссю і Расіяй вызначаны ў Маскве на сустрэчы міністраў культуры дзвюх краін Паўла Латушкі і Уладзіміра Мядзінскага. Павел Латушка адзначыў, што ў бліжэйшы час бакі дамовіліся рэалізаваць шэраг буйных сумесных праектаў. Сярод іх - здымкі маштабнага кінапраекта "Першая сусветная", стварэнне помніка Сімяону Полацкаму ў Маскве і аднаўленне сядзібы Дастаеўскіх у Брэсцкай вобласці.