Фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніліся выданнем артыкулаў азербайджанскага вучонага Аіды Імангуліевай. Яна - першы азербайджанскі усходазнавец. Як падкрэсліў Пасол Азербайджана ў Беларусі Ісфандыяр Вагабзадэ, навуковыя работы Аіды Імангуліевай і сёння знаходзяцца ў цэнтры ўвагі ўсяго свету. Падчас прэзентацыі выдання бакі падкрэслілі важнасць развіцця беларуска-азербайджанскіх культурных сувязей. Ужо стала добрай традыцыяй прэзентацыя ў Мінску лепшых азербайджанскіх выданняў.