У Мітрапалітальнай курыі ў Мінску прайшла калядная сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з журналістамі і працаўнікамі СМІ, а таксама з супрацоўнікамі каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі.
Гэтая сустрэча па традыцыі праходзіць перад Божым Нараджэннем, з’яўляецца добрай нагодай, каб падвесці вынікі года і акрэсліць планы на будучы год.