Урад Беларусі пачынае падрыхтоўку да ўдзелу ў ЭКСПА-2017 у Астане. Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей праінфармаваў першага намесніка міністра замежных спраў Казахстана Рапіля Жашыбаева
У час сустрэчы Рапіль Жашыбаеў расказаў аб падрыхтоўцы Казахстана да гэтай важнай экспазіцыі, а таксама перадаў арыгінал афіцыйнага запрашэння да ўдзелу Рэспублікі Беларусь у гэтым мерапрыемстве.