Саюзная дзяржава задзейнічае ўсе механізмы для хутчэйшага вырашэння пытання паставак беларускай прадукцыі ў Расію. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар арганізацыі Рыгор Рапота. Ён падкрэсліў, што гэта тэма абмяркоўвалася на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы, і Аляксандр Лукашэнка выклаў сваю пазіцыю, яна вядома. Па словах дзяржсакратара, размова будзе прадоўжана на Еўразійскай эканамічнай камісіі.