Каманды трох ВНУ прадставяць нашу краіну на спаборніцтвах у Марока. Размова ідзе пра БДУ, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі і Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Нагадаем, раней нашы ўдзельнікі паспяхова выступілі ў Санкт-Пецярбургу. Тут прайшоў паўфінал чэмпіянату, у якім спаборнічалі 240 зборных.