Беларускую медыцыну чакае мадэрнізацыя


       Беларуская медыцына можа пахваліцца сур'ёзнымі поспехамі, якія прызнаны ва ўсім свеце. Такое заяўленне зрабіў міністр аховы здароўя Васіль Жарко.  У прыватнасці, у нашай краіне ўзровень дзіцячай смяротнасці ніжэйшы, чым ва ўсіх іншых краінах СНД, а таксама многіх еўрапейскіх дзяржавах. Узровень мацярынскай смяротнасці ў Беларусі складае адзін выпадак на 120 тыс., што з'яўляецца адным з лепшых паказчыкаў у свеце. Міністр закрануў тэму мадэрнізацыі галіны аховы здароўя ў Беларусі.  Па яго словах, яе плануецца завяршыць у 2015 годзе. Мадэрнізацыя ўключае ў сябе як паляпшэнне амбулаторнай дапамогі насельніцтву, так і аптымізацыю аказання дапамогі ў стацыянарах. Плануецца скараціць неэфектыўныя паслугі, а вызваленыя сродкі і рэсурсы накіраваць на павышэнне якасці медыцынскай дапамогі, паляпшэнне прафілактыкі.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动