Кіраўнік беларускага МЗС пазітыўна ацэньвае дынаміку супрацоўніцтва з Сербіяй.


          Кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей пазітыўна ацэньвае дынаміку супрацоўніцтва з Сербіяй. Пра гэта кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства заявіў падчас сустрэчы з першым намеснікам старшыні ўрада - міністрам замежных спраў Сербіі Івіцам Дачычам. Уладзімір Макей высока ацаніў гатоўнасць сербскага боку да выканання ўсіх дамоўленасцей паміж Беларуссю і Сербіяй на вышэйшым узроўні. На яго думку, цяперашні візіт сербскай дэлегацыі будзе вельмі значным для далейшага развіцця беларуска-сербскіх адносін. У сваю чаргу Івіц Дачыч падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца сяброўскай для  Сербіі краінай. Ён выказаў задавальненне дынамікай і якасцю двухбаковых адносін, актыўным абменам візітамі на ўсіх узроўнях. Івіц Дачыч адзначыў узаемную цікавасць да развіцця палітычнага, эканамічнага дыялогу і выказаў падзяку беларускаму народу за дапамогу, аказаную пацярпелым ад паводкі ў Сербіі. Сербскі госць выказаў упэўненасць у далейшым актыўным развіцці беларуска-сербскіх адносін і паведаміў, што на будучы год запланавана шмат мерапрыемстваў па супрацоўніцтве Сербіі з Беларуссю ў розных сферах.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动