Пагадненне падпісалі кіраўнікі свабодных эканамічных зон Брэста і Вараждзіна. Першы двухбаковы форум дазволіў вывучыць інвестыцыйны клімат у нашай краіне. Найбольш перспектыўныя накірункі супрацоўніцтва - сельская гаспадарка, машынабудаванне, фармацэўтыка, сфера электраэнергетыкі, тэкстыльная вытворчасць і лагістыка. Харвацкі бок таксама зацікаўлены ў стварэнні сумесных вытворчасцей і інвесціраванні ў беларускую эканоміку.