Міжпарламенцкая Асамблея СНД прыняла праект Канвенцыі аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве краін Садружнасці. Дакумент закліканы ўзмацніць значнасць міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў інтэграцыйных працэсах, актывізаваць сувязі паміж гаспадарчымі суб'ектамі. Праект канвенцыі будзе садзейнічаць бесперашкоднаму руху людзей, капіталаў, тавараў і паслуг. У ім вызначаюцца асноўныя задачы, прынцыпы і напрамкі рэалізацыі палітыкі дзяржаў СНД па развіцці міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.