У Парыжы прадставілі жывапісныя дзіцячыя работы і калекцыі пачынаючых дызайнераў з Беларусі. У Францыі, нагадаем, працягваюцца Дні беларускай культуры. Адным з іх мерапрыемстваў і стаў вернісаж. На экспазіцыю выставілі больш за 20 жывапісных работ вучняў Мінскай абласной дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната ў Ждановічах. Акрамя таго, у пасольстве Беларусі адбыўся паказ калекцый пачынаючых беларускіх дызайнераў. Паказ калекцый прайшоў з вялікім поспехам, выклікаў жывы інтарэс у французскай публікі.