Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выступіў на саміце кіраўнікоў урадаў Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы ў Вене.

   
       Сувязі Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы з іншымі рэгіянальнымі арганізацыямі, уключаючы СНД і Еўразійскі эканамічны саюз, неабходна пашыраць. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, выступаючы на саміце кіраўнікоў урадаў ЦЕІ ў Вене. У сваім выступленні Уладзімір Макей падкрэсліў важнасць прадаўжэння і далейшай актывізацыі рэгіянальнага супрацоўніцтва ў мэтах недапушчэння з'яўлення новых раздзяляльных ліній у Еўропе. Акрамя таго, прайшлі двухбаковыя перагаворы Уладзіміра Макея і федэральнага міністра па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Себасцьяна Курца. Бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця беларуска-аўстрыйскіх адносін у палітычнай, эканамічнай і іншых сферах, узаемадзеянне па лініі Беларусь-ЕС, пытанні рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动