У Рэспубліканскй добраахвотнай акцыі "Чысты лес", арганізаванай па ініцыятыве Міністэрства лясной гасападаркі, прынялі ўдзел амаль 30 тыс. чалавек, паведаміла прэс-служба ведамства. Агульнымі намаганнямі сабрана і вывезена больш за 3 тыс. кубаметраў смецця. Традыцыйна акцыю падтрымалі супрацоўнікі шматлікіх арганізацый. Работнікам лясной гаспадаркі актыўна дапамагалі навучэнцы школ і каледжаў, студэнты ВНУ.