Першую ў Беларусі станцыю экспрэс-зарадкі для электрамабіляў адкрыюць 9 кастрычніка на выездзе з Мінска. Станцыя дасць магчымасць зарадзіць акумулятар электрамабіля ўсяго за 30 мінут. Гэта ў 12 разоў перавысіць магчымасці некалькіх станцый, што знаходзяцца ў Мінску. Магутнасць зарадкі складае 50 кВт. Паводле слоў арганізатараў, рашэнне адкрыць экспрэс-станцыю было прынята з улікам станоўчага замежнага вопыту. Ва ўсім свеце такія пункты ўстанаўліваюцца ў месцах з найбольшай колькасцю людзей, а адпаведна і аўтамабіляў.