Пытанне ўступлення ў Балонскі працэс падчас 3-га з'езда настаўнікаў краін СНД у Мінску абмяркоўвалі міністр адукацыі нашай краіны Сяргей Маскевіч і яго калега з Арменіі Армен Ашацян. З 2012-га года Арменія займае пазіцыю сакратара еўрапейскага адукацыйнага праекта і гатовая падзяліцца асабістым вопытам у далучэнні і ўдзеле краіны ў Балонскім працэсе. У той жа час калегі з Арменіі гатовыя пераняць наш вопыт школьнай адукацыі. У прыватнасці, педагогі плануюць больш падрабязна азнаёміцца з нашымі праграмамі і навучальнымі планамі.