Беларускія і расійскія парламентарыі будуць сумесна рэгуляваць пытанні фінансавых рынкаў, валютнай палітыкі і заканадаўства дзвюх краін. Падчас сустрэч парламентарыі дзвюх краін абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях паляпшэння заканадаўства ў Саюзнай дзяржаве, Адзінай эканамічнай прасторы і стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза.