Па версіі партала для падарожнікаў Travel.ru, Мінск узначаліў рэйтынг 50 гарадоў Еўропы для паездак на лістападаўскія святы. У спіс увайшлі еўрапейскія гарады, папулярныя ў расійскіх турыстаў для асенніх падарожжаў. Складальнікі рэйтынгу адзначаюць, што лепшым горадам для паездак у лістападзе 2014 года з'яўляецца сталіца Беларусі - Мінск з бюджэтам 40 еўра. Адсутнасць візы, блізкае размяшчэнне, дружалюбная атмасфера і ўмераныя цэны робяць сталіцу Беларусі ўпэўненым лідарам рэйтынгу, - адзначае партал для падарожнікаў.Дарэчы, адзіны цэнтр аказання турыстычных паслуг плануецца стварыць у Беларусі ў наступным годзе. Тут падарожнік зможа азнаёміцца з усімі прапановамі турфірм і скласці для сябе індывідуальную праграму. З дапамогай электроннай сістэмы будуць зафіксаваны і ўнесены ў маршрут усе выдатныя мясціны, якія турыст захоча наведаць.