Падчас пяцідзённага візіту госці пабываюць у Мінску, Смаргоні, Фаніпалі і Баранавічах. Палітычнае і эканамічнае развіццё Беларусі эксперты абмяркуюць падчас сустрэч з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай і рэгіянальнай улады, няўрадавых арганізацый, замежнымі і мясцовымі інвестарамі. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця актыўна супрацоўнічае з нашай краінай. Структура ўжо выдзеліла больш за паўтара млрд еўра па 66 праектах.