Замест звыклых вулічных падмосткаў - сотні квадратных метраў Палаца мастацтва. Чатырохдзённы форум ахапіў практычна ўсе віды самавыяўлення - тэатральную пластычную імправізацыю, музычныя эксперыменты і выставы хэнд-мэйд аб'ектаў. Праект з рабочай назвай StArtUp для Мінска пілотны. Акрамя таго, фестываль - стартавая пляцоўка для прадстаўнікоў маладзёжных субкультур.