У горадзе Талдыкарган праходзіць адзінаццатае пасяджэнне казахстанска-беларускай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. У парадку дня - больш за 10 пытанняў. Размова ідзе, у прыватнасці, аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Казахстанам у 2014 годзе і яго перспектыўных напрамках у 2015-м. Удзельнікі абмяркуюць таксама выкананне дарожнай карты развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на 2014-16 гады. Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у бізнес-форуме ў Палаце прадпрымальнікаў Алмацінскай вобласці.